• +375 222 74 13 86
  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

«Горад-сад, горад-луг»

Магілёўскі аддзел «Беларускага геаграфічнага таварыства» рэалізуе лакальную ініцыятыву «Горад-сад, горад-луг», якая скіраваная на падтрымку экалагічнага баланса на Падніколлі. А паколькі на любую лакальную экасісітэму заўсёды ўплывае і становішча з экалогіяй на прылеглых тэрыторыях, то ў немалой ступені Падніколле, ды і значная частка горада, залежыць ад экалагічнага стану зялёнай зоны рэчкі Дзебры і прылеглых да яе яроў.

У суботу студэнты МДУ Куляшова і вучні адной з магілёўскіх школ прайшліся амаль ад самага вытока Дзебры, уздоўж яе русла і да Дняпра. Яны пазначалі на інтэрактыўнай мапе «праблемныя» кропкі — стыхійныя сметнікі, заторы, незаконныя выхады каналізацыі ад прысядзібных пабудоў, фіксавалі ўсе экалагічныя праблемы на фота і відэа. Ну і галоўнае — яны за адно і прыбралі немала смецця, пры чым яшчэ і сартыравалі яго пры гэтым. Праўда, недзе на сярэдзіне маршрута пакеты скончыліся, бо смецця было шмат, ды і часу на прыборку патрацілі, таму ўжо па вуліцы Катоўскага толькі фіксавалі «гарачыя» кропкі. А ў канцы гэтай акцыі яшчэ і правялі маніторынг «брэндаў» пластыкавых бутэлек, якія былі з этыкеткамі, нават з іх выклалі надпіс «Наша Дзебра» для памятнага фота. Ну а кіравала ўсім працэсам Natalia Tupitsyna — выкладчык МДУ імя А. Куляшова, кіраўнік мясцовай ініцыятывы «Горад-сад, горад-луг» праекта «КАМГОР».

Дадам, што ініцыятыва «Горад-сад, горад-луг» рэалізуецца ў межах праекту КОМГОР — камунальнае кіраванне ў гарадах, які скіраваны на прыцяненне грамадскасці ў кіраванне гарадской гаспадаркай і камунікацыю з мясцовымі ўладамі.

Алесь Сабалеўскі


© 2024 Факультет математики и естествознания
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Первомайская, д. 44,  212030  г. Могилев, Республика Беларусь