• +375 222 74 13 86
  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Экскурсія ў ратушу

На факультэце матэматыкі і прыродазнаўства 12 мая была арганізаваная экскурсія для ўдзельнікаў абласной канферэнцыі па выніках конкурсу навуковых прац (старшыня журы — І. М. Шаруха), членаў журы, студэнтаў 4–5 курсаў, настаўнікаў і вучняў.

Экскурсія праводзілася, як растлумачыў Ігар Мікалаевіч Шаруха, з нагоды 750-годдзя Магілёва і 450-годдзя надання нашаму гораду Магдэбургскага права. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Магілёўскі абласны аддзел геаграфічнага таварыства, кафедра прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова, гарадская арганізацы Таварыства беларускай мовы, клуб аматараў гісторыі і падарожжаў «Чароўны ўспамін». Вялі мерапрыемства майстар-канструктар гадзінніка Ратушы Генадзь Галоўчык і кіраўнік абласнога аддзела геаграфічнага таварыства, прафесар кафедры прыродазнаўства Ігар Шаруха. За 2 гадзіны экскурсіі Спадар Генадзь распавёў пра гісторыю стварэння гадзіннікаў у свеце, гісторыю магілёўскіх гадзіннікаў, пра лёс Ратушы, а таксама правёў экскурсію па знакавых пакоях будынка, паказаў сам гадзіннікавы механізм. Ігар Шаруха разам з географам і краязнаўцам Віталём Кірэевым распавялі гісторыю ратуш Беларусі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства фатаграфаваліся на фоне трубача Магіслава (аўтары Г. Галоўчык, скульптар А. Вараб’ёў).


© 2024 Факультет математики и естествознания
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Первомайская, д. 44,  212030  г. Могилев, Республика Беларусь