• +375 222 74 13 86
  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Адкрыццё наступнай часткі партрэтнай галерэі географаў і прыродазнаўцаў

Адкрыццё наступнай часткі партрэтнай галерэі географаў і прыродазнаўцаў, якія працавалі на геаграфічным, біялагічным факультэтах, факультэце прыродазнаўства 10 мая адбылося ў МДУ імя А. А. Куляшова.

Галерэя папоўнілася 22 новымі партрэтамі памерам 600х400 мм. Аўтар трэцяй часткі экспазіцыі — Дзмітрый Пухоўскі, а вось мастацкая канцэпцыя ўсёй галерэі належыць акадэміку жывапісу, пісьменніку Базылю Камарову. Адзначым таксама і тое, што галерэя ствараецца ў межах праектаў Магілёўскага абласнога і гарадскога аддзелаў Беларускага геаграфічнага таварыства. «Першая чарга галерэі была створаная да 100-годдзя МДУ, другая — да 25-годдзя факультэта прыродазнаўства», — адзначыў прафесар Ігар Мікалаевіч Шаруха. Ва ўрачыстасцях адкрыцця трэцяй часткі галерэі прынялі ўдзел больш за 50 чалавек — сённяшнія выкладчыкі кафедры прыродазнаўства, прадстаўнікі выпускаў географаў 1969–1977, біёлагаў і географаў 2000–2015 гг., студэнты факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, госці мерапрыемства, настаўнікі, школьнікі. Мадэрыраваў мерапрыемства старэйшы географ універсітэта, дацэнт Уладзімір Хамякоў. Ганаровым правам адкрыць галерэю скарысталіся прарэктар па вучэбнай рабоце Мікола Пятровіч Бузук (дэкан біялагічнага факультэта, факультэта прыродазнаўства ў 1995–2000 гг.), цяперашні дэкан факультэта Леанід Яўгенавіч Старавойтаў. З яркімі, цікавымі прадмовамі выступілі прадстаўнікі розных выпускаў (ад 1969 да 2015), начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Людміла Набокава, загадчык кафедрай археалогіі і дапаможных гістарычных дысцыплін Марыя Мацюшэўская, прадстаўнікі сярэдніх і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў (правадзейныя сябры геаграфічнага таварыства: С. Кандратаў, У. Зарэмскі, З. Кірэева, С. Караленка і інш.), перакладчык Міхась Булавацкі (выпуснік фізіка-матэматычнага факультэта) і інш. Вучаніца 2-га класа СШ № 21 Маргарыта Тупіцына прачытала вершы на беларускай мове, аўтарскія вершы з нагоды мерапрыемства прадэкламаваў дацэнт Міхаіл Смаляроў.

Генадзь Жалязоўскі, Міхаіл Пагоцкій


© 2024 Факультет математики и естествознания
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Первомайская, д. 44,  212030  г. Могилев, Республика Беларусь