Студэнт 5 курса спецыальнасці «Геаграфія. Біялогія» факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Пагоцкі Міхаіл Андрэевіч стаў стыпендыятам Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Урачыстае ўручэнне сертыфікатаў адбылося ў рамках акцыі «Студэнцтва і прафсаюз — разам» прымеркаванай Міжнароднаму дню студэнтаў 23 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі ў Мінску. За актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці, высокія паказчыкі ў вучэбнай, навуковай, грамадскай, творчай і спартыўнай дзейнасці сертыфікатамі ЦК прафсаюза ўзнагароджаны 19 прадстаўнікоў студэнцкіх прафсаюзных арганізацый устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дэлегацыю Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта імя А. А. Куляшова ўзначальвала Старшыня пярвiчнай арганiзацыi прафсаюза студэнтаў універсітэта Таццяна Фёдараўна Навіцкая.
Удзельнікаў мерапрыемства павіншавалі намеснік старшыні ЦК прафсаюза В А. Ільніна, намеснік начальніка ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Т. А. Сіманоўская, старшыня Маладзёжнага Савета прафсаюза М. Ф. Барэйша. Удзельнікі мерапрыемства — студэнты і навучэнцы вышэйшых і сярэдне-спецыяльных ўстаноў краіны адукацыі атрымалі імянныя сертыфікаты на суму 250 рублёў. Пасля афіцыйнай частцы для дэлегатаў сходу быў пастаўлены канцэрт з удзелам артыстаў оперы і балета.