• +375 222 74 13 86
  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Турнір па інтэлектуальных гульнях «Што? Дзе? Калі?»

27 красавіка на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства адбыўся турнір па інтэлектуальных гульнях «Што? Дзе? Калі?» сярод студэнтаў і навучэнцаў. Мерапрыемства прайшло ў рамках дэкады кафедры прыродазнаўства.

Арганізатары і спонсары турніру — кафедра прыродазнаўства, Магілеўскі абласны аддзел ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства», студэнты 4 курса. Старшыня журы — дацэнт кафедры прыродазнаўства Уладзімір Георгіевіч Хамякоў.

Усяго ў гульні прымала ўдзел 4 каманды, прызавыя месцы размеркаваліся такім чынам:

  • 1 месца — каманда «Мы з трэцяга» (УА «МДАЛ №3»);
  • 2 месца — каманда «003» (ДУА «Гімназія № 3 г. Магілева»);
  • 3 месца — каманда «Слуцкія паясы» і «Славянскі базар» (зборныя 1 і 2 курса адпаведна).

Гульня праходзіла ў напружанай, але сяброўскай атмасферы, бо кожная каманда ўпарта змагалася за права стаць пераможцам. Нягледзячы на вынікі, усе ўдзельнікі прадэманстравалі выдатны ўзровень ведаў, пераканалі журы ў тым, што яны шмат чытаюць, цікавяцца прыродазнаўчымі навукамі, гісторыяй і культурай, з'яўляюцца маладой элітай нашай нацыі.

Каманды «Мы з трэцяга» і «003», якія прадстаўляюць сярэднія агульнаадукацыйныя ўстановы горада, паказалі не толькі высокі ўзровень гульні, але і прымусілі задумацца цяперашніх студэнтаў універсітэта.


© 2024 Факультет математики и естествознания
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Первомайская, д. 44,  212030  г. Могилев, Республика Беларусь