Выкладчыкі кафедры прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова Ігар Мікалаевіч Шаруха, Аляксей Васільевіч Шадракоў, Уладзімір Георгіевіч Хамякоў, Наталля Барысаўна Тупіцына прымаюць удзел у стварэнні карт для першага ў Беларусі Геаграфічнага атласу (атласу свету), які з’явіцца ўжо ў 2016 г.
Паводле інфармацыі БЕЛТА, працу над геаграфічным атласам праводзілі Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь і РУП «Белкартаграфія». «У 2016 годзе мы завершым работу над стварэннем адзінага геаграфічнага атласа, які будзе карысны і цікавы як выкладчыкам і студэнтам, так любому чалавеку, які цікавіцца картаграфіяй», — у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА адзначыў старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў.
Для абнаўлення тапаграфічных карт і стварэння дзяржаўных навігацыйных карт выкарыстоўваюцца касмічныя здымкі зямной паверхні, атрыманыя з аб'яднанай арбітальнай групоўкі, якая складаецца з Беларускага касмічнага апарата і расійскага спадарожніка «Канопус-В». Здымкі прадастаўляюцца па оптыка-валаконнай сувязі нацыянальным аператарам беларускай касмічнай сістэмы. Да гэтага часу выраблены дзяржаўныя навігацыйныя карты маштабу 1:10 000 Мінска, абласных цэнтраў, а таксама Бабруйска, Барысава, Жодзіна і Мазыра. Гатовы карты маштабу 1:100 000 транспартных калідораў міжнароднага і рэспубліканскага значэння.
Студэнт 4 курса Міхаіл Пагоцкі