Выйшаў з друку чарговы нумар часопіса «Магілёўскі мерыдыян» (Т. 16. — вып. 35–36), выданнем якога займаюцца члены геаграфічнага таварыства, географы — выкладчыкі кафедры прыродазнаўства факультэта матэматыкі і прыродазнаўства. Часопіс выдаецца з сакавіка 2001 года.
У намары надрукаваны 24 артыкулы аўтараў з Украіны (Кіеў, Палтава, Львоў, Вініца, Мукачава) і Беларусі (Орша, Барысаў, Крычаў, Магілёў), якія асвячаюць праблемы тэорыі геаграфіі, фізічнай, эканамічнай, культурнай геаграфіі, методыкі выкладання геаграфіі, арганізацыі краязнаўчай і турыстычнай дзейнасці.
Артыкул І. Шаруха, А. Сарока, Н. Тупіцынай знаёміць чытачоў з асаблівасцямі лакалізацыі гістарычных пушч Беларусі (больш за 100). У. Хамякоў акцэнтуе ўвагу на імёны знакамітых землякоў у якасці турысцка-экскурсійнага брэнду. Аўтар з Палтавы Л. Вішнікіна знаёміць з метадычнай сістэмай кампетэнтнаснага навучання геаграфіі. Метадыст геаграфіі з Оршы В. Жукоўскі ўпершыню ўздымае праблемы, якія звязаны з развіццём сталкерынгу.
А. Мілаванава, студэнтка 4 курса,
М. Пагоцкі, студэнт 5 курса
факультэта матэматыкі і прыродазнаўства