Любужскаму лесапарку і аграбіястанцыі «Любуж» МДУ імя А. А. Куляшова прысвечана значная частка паўгадзіннага відэафільма з серыі «Знаёмыя незнаёмцы» (першы паказ адбыўся 28.07.2016 на канале «ТВ-3»), паведаміў дацэнт кафедры прыродазнаўства Ігар Мікалаевіч Шаруха.
На мінулым тыдні на канале «ТВ-4» Беларускага тэлебачання трансліраваўся паўгадзінны відэафільм з серыі «Знаёмыя незнаёмцы», прысвечаны цікавым прыродным аб’ектам Магілёва і наваколляў — Палыкавіцкай крыніцы, р. Дубравенцы, аграбіястанцыі «Любуж» нашага ўніверсітэта. Аб гэтых і іншых аб’ектах у фільме распавядаюць магілёўскія географы: Ганна Скрыган, Ірына Вусава, дацэнт кафедры прыродазнаўства Ігар Шаруха, батанік, старшы выкладчык Фаіна Бондарава. У прыватнасці, І. Шаруха, Ф. Бондарава інфармуюць, па-першае, пра гісторыю геаграфічнай базы (1958–1978 гг.); па-другое, пра гісторыю аграбіястанцыі «Любуж» (з 1990 г.). Таксама навукоўцы паведамляюць пра прыродныя асаблівасці, адметнасці, распавядаюць аб дэндрарыі, аб практыках студэнтаў-прыродазнаўцаў.
Відыё: Телеканал «Беларусь 4 Могилев»
(аўтар праекта: Алена Барысава)