Рейтинг@Mail.ru

Дата і месца нараджэння
Нарадзіўся 22 сакавіка 1913 г. у в. Галачоўка Чавускага раёна.
Памёр 24 снежня 1997 г.

Адукацыя
Скончыў Чавускую сямігодцу, Княжыцкую (Магілёўскі раён) школу рабочай моладзі, Шклоўскую школу ФЗН, Мінскі тэхнікум друкарскай справы.
Скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытут імя І. Папаніна (1940).

Узнагароды
Удзельнік абароны Магілёва (1941), вызвалення Польшчы, Прагі, узяцця Берліна. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі.
«Выдатнік асветы БССР» (1962), «Заслужаны настаўнік БССР» (1964), узнагароджаны медалём Н. К. Крупскай (1969).

Працоўная дзейнасць
Працаваў выкладчыкам прыродазнаўства і геаграфіі ў школах Клімавіцкага, Бялыніцкага, Чавускага, Магілёўскага раёнаў (1933 1937), інспектарам школ Чэрыкаўскага райаддзела народнай асветы (1937–1941), намеснікам дырэктара і выкладчыкам геаграфіі Мсціслаўскага педвучылішча (1945–1948), намеснікам дырэктара Мсціслаўскай спецыялізаванай школы глуханямых дзяцей (1948–1976).

Дасягненні ў галіне навукі
М. М. Манышаў — аўтар спецыялізаваных падручнікаў, распрацоўшчык шэрагу пытанняў дэфекталогіі, аўтар падручнікаў па прыродазнаўству (3, 4, 5–6 кл.), геаграфіі (6–9 кл.), якія ў розны час былі перакладзены на шматлікія мовы народаў СССР, Еўропы, нават, і зараз выкарыстоўваюцца ў школах Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Славакіі, Туркменістана і інш.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Природоведение : Учебн. 5–6 кл. школ глухих. — М. : Просвещение, 1977.
  • Геаграфія СССР : Падручн. для вучн. 7 кл. школ глухіх. — К. : Радян. школа, 1979 (на укр. мове; у сааўт.).
  • Прыродазнаўства : Падручн. 5–6 кл. школ глухіх. — Каўнас : Свіза, 1981 (на літоўск. мове).
  • Прыродазнаўства : Падручн. 5–6 кл. школ глухіх. — Тбілісі, 1984 (на грузін. мове).
  • Геаграфія СССР : Падручн. для 7 кл. школ глухіх. — Ташкент : Укутувчі, 1984 (на узб. мове, у сааўт.).
  • Геаграфія СССР : Падручн. для 7 кл. школ глухіх. — Мінск : Нар. асвета, 1989 (у сааўт.).
  • Манышев, М. Н. Против прожектерства в сурдопедагогике / М. Манышев // Дефектология. — 1989. — № 2. — С. 28–32.
  • Манышев Михаил Николаевич : (К 60-летию со дня рождения). // Дефектология. — 1973. — № 2.
  • Желаем творческого долголетия! (К 75-летию со дня рождения) // Веление времени / Сб. Центральн. правления Белорус. Общ.-ва глухих. — М., 1988.
  • Мікуліч, С. Сустрэча двух пакаленняў // Святло Кастрычніка (Мсціслаў). — 1995, 18 лют.
  • Гасянкоў, У., М. М. Манышаў / У. Гасянкоў // Памяць : Мсціслаўскі раён. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 513.
  • Дарашэнка, З. М., Манышаў М. М. / З. М. Дарашэнка, У. Г. Хамякоў // Шаруха, І. М. Нашы знакамітыя землякі : Географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці / Біёграфа — бібліяграфічны даведнік / Аўтары-склад. : І. Шаруха, А. Катлёнак, А. Болатаў, Г. Рыдзеўскі // Пад агульн. рэд. Шаруха І. М. — Магілёў : Магілёўская абл. біб.-ка, 2002. — 74 с.
  • Манышев М. Н. // Науменко, В. В. Очерки истории образования Могилевщины / В. В. Науменко, В. С. Богданов, А. Г. Агеев; под общ. ред. Л. С. Смотрицкого. — Могилев : МГО ИПК, 2012. — С. 307.
Автор : joomla блоги