• +375 222 74 13 86
  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Дзенiсенка Мiкалай Гаўрылавiч

Дата і месца нараджэння
Нарадзiўся ў Пецярбургу ў 1895 г.
Памёр 22 снежня 1961 г.

Адукацыя
Скончыў гарадскія (Магілёў) педагагічныя курсы (1912), Магiлёўскi настаўнiцкі iнстытут (1917), лясны факультэт Беларускага сельскагаспадарчага iнстытута (1937). Працаваў настаўнiкам земскiх пачатковых школ у Горацкiм павеце (1912–1914), у школе Другой ступенi м. Копысь (1917–1923), выкладчыкам тэхнiчных спецыяльнасцяў у навучальных установах Магiлёва i Iванаўскай вобласцi (1924–1934).

Працоўная дзейнасць
У 1920-я гг. актыўна ўдзельнiчаў у краязнаўчым руху на Беларусi (аб яго дзейнасцi пiсаў часопiс «Наш край»). У 1934–1941 і 1945–1960 гг. працаваў у Магiлёўскiм педінстытуце: выкладаў прыродазнаўства на педрабфаку (1934–1937), тапаграфiю, практычны курс методыкi выкладання геаграфii на геаграфiчным факультэце, з’ўляўся намеснiкам загадчыка кафедры фiзiчнай геаграфii (1937–1941), выкладаў фізіку і матэматыку, працаваў дэканам фiзiка-матэматычнага факультэта (1949–1950), фізічную геаграфію, астраномiю, тапаграфiю, землязнаўства на геаграфічным факультэце (1950–1960).
Падчас вайны М. Г. Дзенiсенка працаваў выкладчыкам геаграфii, памочнiкам ляснiчага ў Тамбоўскай вобласцi (1941–1943), ляснiчым Клiмавiцкага ляснiцтва, начальнiкам аддзела аховы лясоў Магілёўскай вобласці (1944–1945).
Прымаў актыўны ўдзел у працы Геаграфічнага таварыства СССР.

Дасягненні ў галіне навукі
М. Г. Дзенiсенка — аўтар больш за 20 навуковых прац па методыцы выкладання геаграфii, матэматычнай геаграфii, геадэзii i картаграфii.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Шаруха, І. 65 гадоў геафаку МаДУ // Геаграфія : праблемы выкладання. — 1999. — № 3.  — С. 111–115.
  • Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978): Біябібліяграфічны даведнік / Склад. І. М. Шаруха / пад агульн. рэд. І. М. Шаруха, Т. М. Шаруха.  — Магілёў, 2000. — 84 с.

© 2024 Факультет математики и естествознания
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Первомайская, д. 44,  212030  г. Могилев, Республика Беларусь