Анічэнка Георгій Васільевіч

Дата і месца нараджэння
Нарадзіўся ў 1927 г. у в. Янаўка Хоцімскага раёна.
Памёр у 2003 г.

Адукацыя
Скончыў Магілёўскі настаўніцкі інстытут (прыродазнаўча-геаграфічнае аддзяленне, (1947), геаграфічны факультэт Крымскага дзяржаўнага педінстытута (1950), аспірантуру пры АН БССР (1956). Працаваў працаваў выкладчыкам геаграфіі, дырэктарам школ (1950–1953), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР (1956–1962), старшым выкладчыка, дацэнтам (1962–2003) кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і СНД геаграфічнага факультэта БДУ. Кандыдат геаграфічных навук.

Дасягненні ў галіне навукі
Г. В. Анічэнка — аўтар больш за 100 навуковых прац, большасць з якіх прысвечана праблемам развіцця і размяшчэння лёгкай прамысловасці Беларусі.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ