Печать

Дзенiсенка Алег Мiкалаевiч

Дата і месца нараджэння
Нарадзiўся 31 студзеня 1936 г. у г. Магiлёў.

Адукацыя
Скончыў геаграфiчным факультэт МДПI (1959).
Вучыўся (1970–1973) у аспiрантуры пры БДУ. Кандыдацкая дысертацыя «Прыродныя рэсурсы сельскагаспадарчай вытворчасцi Магiлёўскай вобласцi» (навуковыя кiраўнiкі доктар геаграфічных навук, прафесар А. Х. Шкляр, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт В. Я. Крышчановiч) абаронена ў Спецыяльным савеце ЛДПI iмя А. Герцэна (Ленінград). Кандыдат геаграфічных навук (1981). Дацэнт (1985).

Працоўная дзейнасць
Працаваў настаўнiкам школ Быхаўскага і Магілёўскага раёнаў (1959–1963), лабарантам геаграфiчнай базы «Любуж» (1963–1964), асiстэнтам кафедры агульнага землязнаўства i фiзiчнай геаграфii МДПІ (1964–1977), дзе вёў практычныя заняткі па тапаграфii i картаграфii, агульнаму землязнаўству, фiзiчнай геаграфii СССР, з`яўляўся кiраўнiком палявых практык. Актыўна працаваў i як лектар таварыства «Веды», чытаў лекцыi настаўнiкам геаграфii ў IУУ, удзельнiчаў у працы Магiлёўскага аддзела геаграфiчнага таварыства БССР.
Пасля закрыцця геаграфічнага факультэта А. М. Дзенісенка працаваў выкладчыкам СШ №25 г. Магілёва (1977–1979), старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры фізічнай геаграфіі Брэсцкага педагагiчнага iнстытута (зараз дзяржаўнага ўніверсітэта iмя А. Пушкiна).

Дасягненні ў галіне навукі
А. М. Дзенiсенка — аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 11 дапаможнікаў.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ