• +375 222 74 13 86
  • Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Маісееў Стэфан Сяргеевіч

Дата і месца нараджэння
Нарадзіўся ў 1909 г. у м. Копысь Віцебскай вобласці.
Памер дацэнт С. С. Маісееў 6 лістапада 1988 года.

Адукацыя
Скончыў геаграфічны факультэт (1940).
Кандыдат педагагічных навук (1967; «Новыя наглядныя дапаможнікі па матэматычнай геаграфіі і астраноміі»). Дацэнт (1969).

Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За Перамогу над Германіяй» (1946).

Працоўная дзейнасць
Працаваў рабочым на Аршанскім мясакамбінаце (1928–1931), рабочым трэста «Галоўдартранс» (Пухавічы, Круглае, 1931–1934), бухгалтарам (Магілёў, 1934–1936).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля атрымання геаграфічнай адукацыі працаваў асістэнтам (тапаграфія, астраномія, фізічная геаграфія) кафедры фізічнай геаграфіі (1940–1941), выкладчыкам кафедры фізікі (астраномія, фізічная геаграфія, 1945–1949), старшым выкладчыкам кафедры фізічнай геаграфіі (фізічная геаграфія, тапаграфія, картаграфія, 1949–1967), загадчыкам кафедры агульнага землязнаўства і методыкі выкладання геаграфіі (1967–1973), дацэнтам кафедры фізічнай геаграфіі (1973–1974).

Дасягненні ў галіне навукі
Стваральнік астранамічнай і геаграфічнай пляцовак у двары корпуса (1954) і на геабазе «Любуж» (1960-я), аднаго з першых у СССР пунктаў па назіранню за штучнымі спадарожнікамі Зямлі (1957), вынаходнік дзясяткаў мадэляў, у т.л. нябеснай сферы для адначасовай дэманстрацыі сучаснага і гадавога руху Зямлі, разборнага тэлурыя «Фрагмент планетарыя» і інш.
С. С. Маісееў — чалавек энцыклапедычных ведаў : астраном-практык, вынаходнік, здольны шахматыст, знаўца нямецкай мовы, лепшы на факультэце рэцэнзент навуковых прац па астраноміі, методыцы выкладання, матэматычнай і фізічнай геаграфіі, уладальнік велізарнай для Магілёва 1960–1970-х гг. асабістай навуковай бібліятэкі. Актыўны член геаграфічнага таварыства.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Наглядное пособие по астрономии «Модель небесной сферы для одновременной демонстрации видимых суточного и годового движения Солнца» (авт. свидет. № 1011751, приоритет от 7.5.1953).
  • Учебное пособие по математической географии «День-ночь, лето-зима» (авт. свидет. № 108199, приоритет от 5.2.1957).
  • Разборный теллурий (авт. свидет. № 109619, приоритет от 9.3.1957).
  • Учебное наглядное пособие по астрономии «Звездно-солнечные часы к теллурию (авт. свидет. № 113875, приоритет от 10.11.1957).
  • Учебное пособие по астрономии «Фрагмент планетария» (авт. свидет. № 144054, приоритет от 4.5.1960).
  • Школьный угловой высотомер // Уч. записки МГПИ, вып. 1У, сер. географич. — Минск, 1957. — С. 125–130.
  • Два новых наглядных пособия по разделу «Форма и движение Земли» // Уч. записки МГПИ, вып. 1У, сер. географич. — Минск, 1957. — С. 131–161.
  • Действующая модель небесной сферы для одновременной демонстрации суточного и годового движения Солнца // Уч. записки МГПИ, вып. Y. Сер. физ-матем. — Минск, 1959.
  • Новые наглядные пособия по математической географии и астраномии. Минск, 1963. — 245 с.
  • Наклономер // Нар. асвета. — 1972 . — № 6. — С. 92–93.
  • Тетрадь для самостоятельных работ по географии : Пособ. для 5 класса. Минск, 1973 (2 изд. — 1976).
  • Ратобыльский, Н. С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии. Вып. 4. — Минск, 1975. — С. 77–84.
  • Шаруха, І. М. Не акадэмік і не прафесар // Аршаншчына. — Орша, 1996. — Вып. 3.
  • Шаруха, І. 65 гадоў геафаку МаДУ // Геаграфія : праблемы выкладання. — 1999. — № 3. — С. 111–115.
  • Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934–1978) : Біябібліяграфічны даведнік / Склад. І. М. Шаруха / пад агульн. рэд. І. М. Шаруха, Т. М. Шаруха. — Магілёў, 2000. — 84 с.

© 2024 Факультет математики и естествознания
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Первомайская, д. 44,  212030  г. Могилев, Республика Беларусь